ГОсударственное учреждение культуры

"Централизованная клубная система Климовичского района"

Телефон: +375-2244 3-74-85, +375-2244 3-74-14
E-mail: cks@klimovichi.gov.by

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Калядкі

Паехала Каляда з канца ў канец! На Каляды — калядуйце! Піць і есці не шкадуйце!” Менавіта такімі словамі распачалося свята на плошчы Вялікага Кастрычніка ў Клімавічах. Вядучыя Калядак запрасілі жыхароў і гасцей райцэнтра да ўдзелу ў тэатралізаваным прадстаўленні.

З даўніх часоў Калядкі сімвалізавалі для нашых продкаў пачатак новага года. Самабытныя народныя традыцыі шануюць і берагуць у розных кутках Сінявокай. 

 

Пачынаюцца святы ўвечары перад Раством Хрыстовым, а заканчваюцца на Вадохрышча. Асноўныя вобразы, якія выкарыстоўваюць калядоўшчыкі, — Каза, Мядзведзь, Дзед, Зорка. Калядоўшчыкі ідуць па дварах з песнямі, танцамі і добрымі пажаданнямі.

 

У нашым жа спектаклі галоўныя дзеючыя асобы Пракоп і Ганна разам з дзецьмі разважаюць пра тое, як трэба святкаваць Раство, якія традыцыі існавалі на Каляды.