ДЗЯРЖАЎНАЕ УСТАНОВА КУЛЬТУРЫ "ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ КЛУБНАЯ СІСТЭМА КЛІМАВІЦКАГА РАЁНА"

Тэлефон: +375-2244 3-53-96, +375-2244 3-74-14
E-mail: mail@klimovichicks.by

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Зажжение елки

Редакция районной газеты «Родная нива»

Фотоматериалы: из личного архива

Пачатак лета выдалася засушлівым. А сёння вільгаць ой як неабходна, каб налівалася збожжа, ішлі ў рост травы. Удзельніцы народнага фальклорнага ансамбля «Астранка» са Старога Дзедзіна вырашылі правесці абрад «Зазывання дажджу».
Узяўшы з сабой саху і пугу, жанчыны сабраліся ля ракі Остэр. Прачыталі малітву «Ойча Наш», перахрысціліся і згодна з абрадам вымавілі такія словы: і ўсіх напаіла…». І раптам, у адно імгненне, як па ўзмаху чарадзейнай палачкі, пайшоў дождж. Хоць хвіліну назад свяціла сонца і на небе не было ніводнай хмаркі. Вось і не вер пасля гэтага ў магічную сілу старажытных рытуалаў.
Здавалася б, жаданае атрымалі, можна ісці па дамах. Ан няма. Абрад трэба абавязкова завяршыць, каб ападкі выпадалі ў патрэбны час і ў патрэбнай колькасці.

 

У святочных кашулях жанчыны зайшлі ў ваду і сталі цягнуць па дне ракі плуг - "аралі ваду". Прычым дзве цягнулі плуг, трэцяя ішла за ім, а яшчэ адна пугай паганяла, а астатнія спявалі абрадавую песню. Рухаліся ўдзельніцы ансамбля ўздоўж берага, старанна аралі раку.

Жанчыны, якія стаялі на беразе, зацягнулі песню "Ой, не стаяла б ды, белая бярозачка над вадою".

Гэты абрад можа здзяйсняцца ў розныя часавыя прамежкі, у залежнасці ад неспрыяльных умоў надвор'я. Рытуальныя дзеянні, накіраваныя на "зазыванне" дажджу, ажыццяўляюцца як комплексна, так і ўзнаўляюцца часткамі на працягу ўсяго спякотнага перыяду.

 

У 2016 годзе абрад "Зазыванне дажджу" быў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.