ДЗЯРЖАЎНАЕ УСТАНОВА КУЛЬТУРЫ "ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ КЛУБНАЯ СІСТЭМА КЛІМАВІЦКАГА РАЁНА"

Тэлефон: +375-2244 3-53-96, +375-2244 3-74-14
E-mail: mail@klimovichicks.by

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

                                                   

Редакция Климовичской районной газеты "Родная Нива"

Дзень яднання народаў
Беларусі і Расіі

У Клімавіцкім раённым цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства і святочны канцэрт, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
Са словамі віншавання да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся старшыня райвыканкама Віктар Пугач.
— Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі нагадвае нам пра агульныя карані, традыцыі, культурныя каштоўнасці, якія стагоддзямі служылі асновай для моцнага сяброўства, — падкрэсліў Віктар Мікалаевіч. - Беларусь і Расія заўсёды падтрымлівалі адзін аднаго ў цяжкія часы. Нашае супрацоўніцтва стала сімвалам узаемнай павагі і стварыла трывалы падмурак для будучых пакаленняў.
Кіраўнік раёна пажадаў усім міру, дабра і дабрабыту.
Артысты з Яршыцкага раёна прывезлі клімаўчанам музычны падарунак.
Наша свята з'яўляецца сімвалам духоўнай супольнасці, мы беражліва захоўваем нашы каштоўнасці. Беларусь і Расія і ў далейшым будуць умацоўваць брацкія сувязі і клапаціцца аб дабрабыце сваіх народаў.