







Напярэдадні, 26 верасня, у райцэнтры арганізаваны ўрачыстасці, прысвечаныя 82-й гадавіне з дня вызвалення раёна ад гітлераўскіх акупантаў.
У цэнтры горада працуюць тэматычныя, інтэрактыўныя, спартыўныя пляцоўкі і выставы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў Клімаўшчыны “Наша памяць – наш гонар!”. Народныя ўмельцы ўдзельнічалі ў кірмашы сувеніраў, вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
У амфітэатры адбыўся тэматычны канцэрт "Са святам цябе, любімы горад!".









