ДЗЯРЖАЎНАЕ УСТАНОВА КУЛЬТУРЫ "ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ КЛУБНАЯ СІСТЭМА КЛІМАВІЦКАГА РАЁНА"

Тэлефон: +375-2244 3-53-96, +375-2244 3-74-14
E-mail: mail@klimovichicks.by

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Ансамбль народнай песні "Беразуха" адзначае юбілей

Редакция районной газеты «Родная нива»

Фотоматериалы: из личного архива

Ансамбль народнай песні “Беразуха” быў створаны 17 сакавіка 2009 года пры раённым цэнтры культуры. З 2019 года калектыў узначальвае Наталля Абраменка.
— Асноўныя напрамкі работы ансамбля — выкананне народных песень у аўтарскай апрацоўцы беларускіх і замежных кампазітараў, — расказвае Наталля Аляксандраўна. — Выконваем і рускія народныя песні.
Эцюды, якія дапамагае асвоіць вядучы спецыяліст па харэаграфічнаму мастацтву цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Аксана Церахава, прыўносяць у выкананне канцэртных праграм яркую індывідуальнасць.
У рамках падтрымкі міжнародных сувязей калектыў двойчы прымаў удзел у канцэртных выступленнях на міжнародных фестывалях, якія праходзілі ў горадзе Камрат (Рэспубліка Малдова) у 2009 і 2010 гадах.
«Беразуха» — часты госць на культурных сцэнах Смаленскай і Бранскай абласцей Расійскай Федэрацыі.
Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 2015 года калектыву прысвоена званне «народны».
Самыя цёплыя ўспаміны ў членаў калектыву засталіся аб удзеле ў Міжнародным фестывалі аматарскай мастацкай творчасці “Порубежье” ў г. Шумячы, у Міжнародным фестывалі фальклору і рамёстваў “Славянское братство” ў г. Смаленску, у расійска-беларускім фестывалі фальклорнага мастацтва “Дзве Русі”. – Дзве сястры» ў Хіслававічах, на «Сергіеўскім кірмашы» Ершыцкага раёна.
Высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства клімаўчане прадэманстравалі на XXV Міжнародным фестывалі песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», на Міжнародным фестывалі дружбы славянскіх народаў «Славянскае адзінства-2022» у Бранску, на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску-2022». Землякі сталі актыўнымі ўдзельнікамі Магілёўскага абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, які праходзіў у Мсціславе, Клычаве, Магілёве, Слаўгарадзе, Хоцімску. Клімаўчан рэгулярна запрашаюць на абласное свята “Александрыя збірае сяброў”, абласное свята народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі”.
Калектыў цесна ўзаемадзейнічае з раённымі арганізацыямі, з’яўляецца пастаянным удзельнікам фальклорных падворкаў. Сваёй творчасцю калектыў прывівае любоў да народнай песні, традыцый і звычаяў.
“Беразуха” пастаянна папаўняе свой рэпертуар новымі песнямі, пашырае кола прыхільнікаў, што сведчыць аб яе творчым развіцці.
Сёння калектыў налічвае восем чалавек. Сярод іх Ігар Прахарэнка, Станіслаў Прахарэнка, Вячаслаў Фаменка, Раман Мышкоўскі, Кацярына Хадарэнка, Вікторыя Багамазава, Ірына Шалашэнь.
Перад калектывам стаяць новыя задачы па захаванні і вывучэнні беларускай народнай песні, традыцый народнай творчасці, каб усё багацце культурнай спадчыны перадавалася наступным пакаленням артыстаў і гледачоў.
Віншуем калектыў з 15-годдзем і жадаем рэалізацыі задуманага!