ДЗЯРЖАЎНАЕ УСТАНОВА КУЛЬТУРЫ "ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ КЛУБНАЯ СІСТЭМА КЛІМАВІЦКАГА РАЁНА"

Тэлефон: +375-2244 3-53-96, +375-2244 3-74-14
E-mail: mail@klimovichicks.by

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Аб установе

У склад ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Клімавіцкага раёна» уваходзіць 17 клубных установаў: раённы цэнтр культуры, раённы Дом рамёстваў, 2 сельскія Дамы культуры, 12 сельскіх клубаў, Мілаславіцкі сельскі цэнтр культуры. 

Кінаабслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе сектар па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва і 9 відэаўстановак размешчаных на тэрыторыі аграгарадкоў раёна.

У цэнтралізаванай клубнай сістэме арганізавана работа 161 клубнага фарміравання, у тым ліку 92 для дзяцей. 

10 творчых калектываў маюць найменне «народны», «узорны»: 

- жаночы вакальны ансамбль «Задорніцы» (Раённы цэнтр культуры);

- ансамбль народнай песні «Беразуха» (Раённы цэнтр культуры);
- аркестр народных інструментаў (Раённы цэнтр культуры);
- хор ветэранаў працы ім. Л.Ячнева (Раённы цэнтр культуры);
- аркестр духавых інструментаў (Раённы цэнтр культуры);
- тэатр гульні «Гарэзы» (Раённы цэнтр культуры);
- фальклорны ансамбль «Астранка» (Старадзедзінскі сельскі клуб);
- фальклорны ансамбль «Астраначка» (Старадзедзінскі сельскі клуб);
- ансамбль народнай песні «Цімаўляне» (Ціманаўскі сельскі Дом культуры);

- сямейна-роднасны калектыў «Радня» (Раднянскі сельскі Дом культуры). 

У Клімавіцкім раёне праходзяць: раённы агляд-конкурс патрыятычнай і аўтарскай песні “Песні, апаленыя вайной”, раённы конкурс “Містэр Клімавічы”, раённы конкурс “Міс Клімавічы”, шоу-праграма “Шынок “Эх, разгуляй”, фестываль дзіцячай творчасці “Зорачкі », раённае свята «Макавея кветка», раённае свята сямейнай творчасці «Запрашаем да Радні», раённы конкурс «Мадам Клімавічы, агляд-конкурс самадзейнай мастацкай творчасці сярод устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна «Музычная вяршыня», раённае свята «Да новай сустрэчы, сонечнае лета», свята неіснуючай вёскі «Соўна збірае землякоў», фестываль праваслаўнай духоўнай культуры «Слова Хрыстова», раённы фальклорны конкурс «Клімавіцкі карагод», раённы конкурс «Сям'я года» ды іншыя. 

Традыцыйна, напярэдадні Міжнароднага Дня абароны дзяцей у Клімавічах праходзіць Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці "Залатая пчолка", у якім прымае ўдзел звыш 700 удзельнікаў з краін блізкага і далёкага замежжа. 

 

Маслава Людміла Мікалаеўна,
дырэктар ДУК "Цэнтралізаваная клубная сістэма Клімавіцкага раёна"