ДЗЯРЖАЎНАЕ УСТАНОВА КУЛЬТУРЫ "ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ КЛУБНАЯ СІСТЭМА КЛІМАВІЦКАГА РАЁНА"

Тэлефон: +375-2244 3-53-96, +375-2244 3-74-14
E-mail: mail@klimovichicks.by

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Нематэрыяльная спадчына

АБРАД «ЗАКЛІКАННЯ ДАЖДЖУ» У В. СТАРЫ ДЗЕДЗІН КЛІМАВІЦКАГА РАЁНА

Традыцыя зазывання дажджу ў засушлівы перыяд існуе толькі ў вёсцы Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна, дзе супольнасць жанчын, а ў абрадзе ўдзельнічаюць толькі жанчыны і маладыя дзяўчаты, здаўна «заклікае дождж» ці «арэ дно ракі». Традыцыя мае яркую лакальную спецыфіку і з'яўляецца часткай традыцыйнай культуры в.Стары Дзедзін.

Абрад не мае канкрэтнай даты правядзення, т.я. праводзіцца аказіяльна - толькі тады, калі няма доўгі час дажджу і гіне ўраджай на палях, агародах жыхароў. У аснове абрадавых магічных дзеянняў, песень, пераворвання дна рэчкі «Востраў» знаходзіцца ахоўная магія ад засухі, каб выкліканы дождж садзейнічаў росту збожжавых і іншых культур палях і агародах сялян. Дадзены абрад з'яўляецца адным з нямногіх, што захаваліся ў жывым існаванні са старажытных часоў, і існуюць дзякуючы ініцыятыве мясцовага грамадства і жанчын - удзельніц фальклорнага ансамбля «Астранка» Старадзедзінскага сельскага клуба.