Сваю творчасць удзельнікам мерапрыемства падарылі народны аркестр народных інструментаў РЦК (кіраўнік і дырыжор Віталь Емяльянаў), Раман Мышкоўскі, харэаграфічны калектыў "Жывіца", народны ансамбль народнай песні "Задорніцы", Арсень Будагоўскі, вакальныя ансамблі "Гармонія", "Флэш", "Татошкі", народны ансамбль народнай песні "Беразуха".
Акцыяй «Праспяваем гімн разам!» і святочным салютам завяршыліся ўрачыстасці на Клімаўшчыне.








Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - галоўнае дзяржаўнае свята. У гэты дзень, 3 ліпеня, у далёкім 1944 годзе савецкія воіны вызвалілі сталіцу рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Прадстаўнікі органаў улады, працоўных калектываў, грамадскасці ўсклалі кветкі да падножжа помніка жанчынам вайны, на брацкія магілы на гарадскіх могілках і ў парку Народнага адзінства.











